Гало́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Галоўчыцы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзямідаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 мая 1960 года ў склад Нараўлянскага сельсавета перададзены вёскі Смалегаў і Смалегаўская РудняРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Маёнтак (злілася з вёскай Галоўчыцы)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. 26 сакавіка 1987 года ў склад Вербавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Антонаў і Грушаўка), а ў склад сельсавета з Красноўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лубень і Мальцы)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
28 лютага 2005 года Гомельскі аблвыканкам выключыў з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы пасёлак Чырвоны ЗмагарРешение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов .
Склад Існуючыя Галоўчыцкі сельсавет уключае 13 населеных пунктаў: Будкі — вёска. Гажын — вёска. Галоўчыцкая Буда — аграгарадок. Галоўчыцы — аграгарадок. Дзямідаў — аграгарадок. Лінаў — вёска. Лубень — вёска. Мальцы — вёска. Пабеда — вёска. Свяча — вёска. Чырвоны Востраў — пасёлак. Чырвоны Прамень — пасёлак. Чэхі — пасёлак.
Былыя Чырвоны Змагар — пасёлак.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1479 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1151 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ельскага раёна