Урмі́ () — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскі краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, правы складнік ракі Тунгуска (прыток Амура).
Даўжыня ракі 458 км. Плошча вадазбору 15 000 км². Сярэдні расход вады каля 170 м³/с, каля сяла Кукан — 173Урми // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым схіле Баджальскага хрыбта. Працякае ўздоўж Бурэінскага хрыбта. Ніжняе цячэнне Урмі на Ніжнеамурскай нізіне. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.
Сярод прытокаў: Ірунгда-Макіт, Аннік, Урмійская Лака, Вялікая Хавагда, Пачан, Сынчуга, Трук, Гірбічы, Курумкан, Уячын, Кукан, Вялікі Ін і інш. У басейне ракі 1039 невялікіх азёр агульнай пдлошчай 32,2 км².
Літаратура
Спасылкі Река Урми // Государственный водный реестр РФ Чернов А. В. Урми // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Урми // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.
Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Катэгорыя:Басейн Амура