Мікалай Іванавіч Кудраўцаў (Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 172  — ) — грамадзянскі інжынер, архітэктар.

Біяграфія

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1827 годзе. Паступіў у 1842 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1851 годзе з чынам калежскага рэгістратара.

Прафесійная дзейнасць

Быў прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у пензенскую будаўнічую і дарожную камісію, а праз чатыры гады быў пераведзены ў Архангельскую губерню. У 1865 годзе, за пераўтварэннем камісій, пакінуты па-за штатам і прылічаны да .

З 25 студзеня 1865 года быў малодшым архітэктарам віцебскага губернскага праўленняПамятная книжка Витебской губернии на 1867 год .

У 1868 годзе М. Кудраўцаў атрымаў месца малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення вяцкага, а ў 1871 годзе — архангельскага губернскага праўлення. У 1872 годзе ён зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта і праз год прызначаны малодшым інжынерам пскоўскага губернскага праўлення.

У 1874 годзе выйшаў у адстаўку, а ў жніўні таго ж года памёр.

Спасылкі

Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 172

Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі