Мінскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Мінскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўстваСтруктура судов / Областной суд . Размешчаны ў Мінску па адрасе вул. Свярдлова, 3.

Мінскі абласны суд складаецца з 27 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.

Гісторыя Мінскі абласны суд створаны ў 1939 годзе на падставе Закона «Аб судаўладкаванні СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік», прынятага 2-й сесіяй Вярхоўнага Савета СССР 16 жніўня 1938 года.

Суд часова спыніў сваю працу ў час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў. Аднавіў працу ў 1944 годзе. У 1953 годзе пабудаваны будынак па вуліцы Свярдлова, у якім размешчаны Мінскі абласны суд ().

Кіраўніцтва Валерый Пятровіч Крайко (Старшыня Мінскага абласнога суда) Валянцін Аляксеевіч Вердыш (першы намеснікі) Генадзій Фёдаравіч Кляшчонак (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах) Аляксей Міхайлавіч Ляўковіч (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)

Старшыні 16 жніўня 1938 — жнівень 1940 — Міхаіл Андрэевіч Абражэвіч; кастрычнік 1944 — 27 красавіка 1947 — Сямён Барысавіч Рагуновіч; 27 красавіка 1947 — 25 студзеня 1948 — Георгій Мартынавіч Базыленка; 26 студзеня 1948 — 6 мая 1959 — Мікалай Міхайлавіч Іванчанка; 6 мая 1959 — 6 лютага 1961 — Мікалай Іосіфавіч Гасціловіч; 6 лютага 1961 — 29 студзеня 1968  — Аляксандр Яфімавіч Нікалаеў; 29 студзеня 1968 — 30 верасня 1976 — Вячаслаў Іванавіч Жукоўскі; 17 снежня 1976 — 12 снежня 1984 — Валянцін Алегавіч Сукала; 24 снежня 1984 — 23 сакавіка 2006 — Георгій Паўлавіч Хоміч; З 28 сакавіка 2007 — Валерый Пятровіч Крайко.

Спасылкі

Старонка Мінскага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск)