Васіль Пятровіч Севярдэ́нка (, Краматорск — , Мінск) — вучоны ў галіне металургіі, доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1952), акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія В. П. Севярдэнка нарадзіўся ў Краматорску (зараз у Данецкай вобласці Украіны). У 1924—1928 гг. працаваў машыністам і слесарам. У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сталі, у якім працаваў у 1936—1941 і 1945—1951 гг. (асістэнт кафедры, дацэнт). У 1951—1957 гг. загадчык кафедрай, дэкан Маскоўскага інстытута металаў і золата. З 1957 па 1958 г. В. П. Севярдэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР — дырэктар, загадчык лабараторыяй, старшы навуковы супрацоўнік-кансультант (з 1970 года). Адначасова ў 1957—1970 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы ў галіне тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Прапанаваў шэраг спосабаў апрацоўкі металаў з дапамогай ультрагуку. Распрацаваў метады гарачага гідрахімічнага выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій і 2 падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноўАкадэмік СЕВЯРДЭНКА Васілій Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Сярод апублікаванага: Влияние условий прокатки на механические свойства, твердость и структуру металла / «Металлург», 1939, № 9; Теория обработки металлов давлением — Мн., 1966.; Применение ультразвука в промышленности. — Мн., 1967. (у сааўтарстве з У. У. Клубовічам); Ультразвук и пластичность : научное издание / В. П. Северденко, В. В. Клубович, А. В. Степаненко. — Минск: Наука и техника, 1976. — 446 с. : ил.; Обработка металлов давлением с ультразвуком : научное издание / В. П. Северденко, В. В. Клубович, А. В. Степаненко. — Минск: Наука и техника, 1973. — 446 с. : ил.; Горячее гидродинамическое выдавливание режущего инструмента : производственно-практическое издание / В. П. Северденко, В. С. Мурас, Э. Ш. Суходрев. — Минск: Наука и техника, 1974. — 254 с. : ил.; Ультразвук и прочность : научное издание / В. П. Северденко, А. Л. Скрипниченко, М. Д. Тявловский — Минск: Наука и техника, 1979. — 248 с. : ил. — (Наука и технический прогресс); Прокатка и волочение с ультразвуком. Мн., 1970 (у сааўтарстве) Прокатка и пластичность — Мн., 1976 (у сааўтарстве).

Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), 2 ордэны «Знак Пашаны» (1951, 1967), медалі, Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за распрацоўку навуковых асноў выкарыстання магутнага ультрагуку ў тэхналагічных працэсах апрацоўкі матэрыялаў.

Памяць

У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10 па вуліцы Акадэміка Купрэвіча) у 1980 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Северде́нко Василий Петрович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 41.

Спасылкі Акадэмік СЕВЯРДЭНКА Васілій Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Северденко, Василий Петрович // Большая биографическая энциклопедия — 2009. Кафедра «Машины и технология обработки металлов давлением» им. С. И. Губкина // БНТУ Василий Петрович Северденко // Сибирский федеральный университет. Институт цветных металлов и материаловедения.

Васіль Пятровіч Севярдэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі МІСіСа Катэгорыя:Выкладчыкі МІСіСа Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС