Наталля Уладзіміраўна Прыступа (12 красавіка 1959, в. Малоткавічы, Пінскі раён — 8 чэрвеня 2006) — журналіст, паэт.

Біяграфія Нарадзілася ў в. Малоткавічы Пінскага раёна. Вучылася ў Рэчыцкай спецшколе-інтэрнаце (інвалід з дзяцінства).

Пасля вучобы вярнулася ў бацькоўскі дом, у родныя Малоткавічы.

Працавала літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Пінскі веснік».

У Саюз пісьменнікаў Беларусі прынята ў 2006 годзе.

Актыўна друкавалася паэтка і ў калектыўных зборніках, а таксама ў часопісах «Акно», «Нёман», «Белые снегири» (Масква) ды ў рэспубліканскіх газетах«Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018).

Творчасць Аўтар кніг: «Попытка» (Мінск: РЦДІ «Инвацентр», 1996). «Кленовые строфы» (Брэст: Упраўленне па друку аблвыканкама, 1997). «С любовью» (Пинск, «Пинская региональная типография», 2000).

Сааўтар кніг: «Быль»: у сааўтарстве з Е. Полеес (Мінск, РЦДІ «Инвацентр», 1998). «Белый взмах»: у сааўтарстве з Е. Мірчук (Пінск, КУІП «Редакция газеты „Пінскі веснік“», 2001). «Два крыла»: у сааўтарстве з В. Казакевічам (Пінск, «Пинская ре- гиональная типография», 2004). «В объятиях судьбы»: у сааўтарстве з В. Казакевічам (Пінск, «Пинская региональная типография», 2006).

Публікацыі ў літаратурных зборніках «На ладонях Припяти и Пины» (Минск, ОДО «Тонпик», 2004). «Струменя» серебряные струны": творчество членов литобъединения «Струмень» г. Пинска (Брест, «Альтернатива», 2008). "Антология. Белорусский литературный союз «Полоцкая ветвь» 1994—2009 гг. (Минск, «Литературный свет», 2010).

Публіцыстыка «Рождение песни»: на книгу «Сиреневое пламя» Т. Лознюхи и  О. Курдюмовой (Брест, «Брестская типография», 2007).

Літаратура «С любовью — к землячке и поэтессе»: М. Ляшук, газета «Пінскі веснік» (23.05.2000). «Себя суметь преодолеть»: І. Дземід, газета «Пінскі веснік» (26.05.2000). «На грани отчаяния и надежды»: В. Локун, газета «Пiнскi веснiк» (20.07.2004). «У абдымках цяжкага лёсу»: Н. Енбулаева, газета «Народная трыбуна» (09.09.2006). «Презентация с привкусом горечи»: Ф. Сыцін, газета «Пінскі веснік» (04.11.2006). «Піншчына ў паэтычных радках»: Сацыяльна-эканамічнае і гісторыка-культурнае развіццё Палескага рэгіёна ў ХХІ ст.: матэрыялы міжнароднай навук.-практ. канферэнцыі, прысвечанай Дням навукі Піншчыны, Н. С. Чыжыкава (Пінск, 2006). «Пинщина литературная»: В. Локун, часопіс «Нёман» (№ 8, 2007). «Пунктуационный строй поэтических произведений Н. Приступы»: Славянскія мовы: сістэмна-апісальныя і сацыяльна-культурныя аспекты даследвання: матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі, А. Ю. Яніцкая (Брэст, 2008). «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). «Страница памяти Натальи Приступы»: https://www.stihi.ru (02.07.2012). «Яна спяшалася да зорак…»: М. Ляшук, газета «Народная трыбуна» (07.08.2015).

Спасылкі http://pinsklib.by/wp-content/uploads/2018/05/Pristupa.pdf

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі