Канстанцін Іпалітавіч Равінскі (, с. Спаса-Руцкае, Духаўшчынскі павет, , Расійская імперыя (цяпер — Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — ) — расійскі краязнавец, мемуарыст. Каныдат права
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і двараніна, чыноўніка фінансавага ведамства. У 1886 г. скончыў юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта. У 1887 г. адбываў вайсковую павіннасць вольнаапрадзяляюшчымся, атрымаўшы чын старэйшы унтэр-афіцэр. Далей служыў чыноўнікам у розных дзяржаўных ведамствах, атрымаўшы высокі чын сапраўднага стацкага саветніка. 3 1899 г. у Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі, з 1910 г. кіраваў Курляндскай казённай палатай (Мітава). Абіраўся членам епархіяльнага савета ад міран. У 1917 г. камісар Часовага ўрада па Арлоўскай губерні.
29 кастрычніка 1929 г. быў арыштаваны і прыгавораны да высылкі, аднак быў вызвалены з-пад варты па хваробе. Дакладная дата і месца смерці невядомыя.
Навуковая дзейнасць Як гісторык-краязнавец дэбютаваў у 1887 г. у «Смоленском вестнике» артыкулам пра апошні перыяд Смаленскага княства. Быў ініцыятарам адкрыцця ў Смаленску вучонай архіўнай камісіі і таварыства вывучэння Смаленскага краю. У 1890 г. надрукаваў у «Смоленском вестнике» беларускую паэму «Энеіда навыварат» і паведаміў звесткі пра яе аўтара — свайго дзеда В. П. Равінскага.
Працы Беседы старого священника со своими духовными чадами о некоторых событиях и случаях, коим он сам был очевидцем, которые он сам испытал и о которых слышал от заслуживающих доверия лиц, близких ему по духу / [О. Константин Ровинский]. — М.: Паломник, 1995. — 222, с., л. ил. — (Библиотека Паломника). Битва при Грюнвальде (1410 г.) и ее значение для славянского мира / К. Ровинский. — Смоленск: Типография П. А. Силина, 1910. — 34 с. Забытое произведение // Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы;Уклад. Г. В. Кісялеў;[Рэд.: В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс]. — Мн.: Навука и тэхніка, 1977. — 543 с.: іл., іл. нот. З ненадрукаваных мемуараў // Полымя. — 1999. — № 6. — С. З успамінаў // Полымя. — 1996. — № 10. — С. Необходимость учреждения в Смоленске этнографического музея // Смоленский вестник. — 1890. — № . — 24 июня. — С.
Літаратура Киселев, Г. В. Разыскивается классик…: историко-литературная дилогия. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 414, с. — С. 171—222. — ISBN 5-340-00076-1. Кісялёў, Г. Новая крыніца пра паэму «Энеіда навыварат» і яе аўтара // М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі. — Мн., 1997. Кісялёў, Г. Равінскі Канстанцін Іпалітавіч / Генадзь Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 38. — ISBN 985-11-0214-8. Кісялёў, Г. Слядамі «Энеіды» // Полымя. — 1996. — № 10.
Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Расіі