Пама́кі (, , ) — субэтнічная група балгар, што спавядае іслам. Жывуць пераважна ў Балгарыі, на поўначы Грэцыі, паўночным захадзе Турцыі. Агульная колькасць (2023 г.) — 493 500 чал.Pomak
Гісторыя Памакі лічацца нашчадкамі старажытных славян, якія мігрыравалі ў Фракію ў VI - VIII стст., прынялі праваслаўнае хрысціянства, уваходзілі ў склад дзяржаўных аб'яднанняў Візантыі і Балгарыі. З 1352 г. населеныя імі землі ўключаліся ў склад Асманскай імперыі.
Першая ўзгадка пра фракійскіх вясковых жыхароў, што прымалі іслам, адносіцца да XV ст.Η προφορική παράδοση των Πομάκων της Ροδόπης Лічыцца, што назва памакі паходзіць ад турэцкага слова «Yemaek». Так у Асманскай імперыі называлі паўлікіян або тых, хто змяняў веру. Назва памакі мела афіцыйны характар і шырока ўжывалася ў дакументах. Падобна іншым мусульманам, яны мелі сацыяльныя прывілеі і служылі ў асманскай арміі.
У XIX ст. памакі падтрымлівалі асманскі ўрад падчас барацьбы балгарскага і грэчаскага насельніцтва за незалежнасць, удзельнічалі ў задушэнні Красавіцкага паўстання 1876 г. Падчас Балканскіх войн у 1913 г. падтрымалі паўстанне мусульман у Заходняй Фракіі. Далучэнне зямель памакаў да Балгарыі і Грэцыі суправаджалася масавым зыходам памакаў ва Усходнюю Фракію і Анатолію.
Улады Грэцыі і Балгарыі рабілі захады для хрысціянізацыі мусульман-тубыльцаў. У Балгарыі было арганізавана некалькі буйных кампаній па асіміляцыі мусульман у 1912, 1940-х, 1960 - 1970-х гг. Яны прадугледжвалі змену веры, імён і прозвішчаў. У Грэцыі аказваўся моўны ўціск, прымушэнне ў выкарыстанні грэчаскай мовы, было прынята далучаць памакаў да валахадаў. Пасля 1989 г. у Балгарыі многія памакі аддалі перавагу турэцкай ідэнтычнасці і мове ў адукацыіM.E. Sharpe, Ethnic Politics in Eastern Europe: A Guide to Nationality Policies, Organizations, and Parties, паколькі гэта давала магчымасць эміграцыі ў Турцыю. Было заўважана, што пасля пераезда ў гарады, памакі часцяком прымалі балгарскую ідэнтычнасць, хаця захоўвалі мусульманскую рэлігію, звычаі і традыцыі.
У 2012 г. у балгарскім горадзе Смолян была створана няўрадавая арганізацыя Еўрапейскі інстытут - ПАМАК ()European Institute - POMAK - Federal Union of European Nationalities.
Асаблівасці культуры thumb|left|150 px|Сучасная вёска на мяжы Балгарыі з Грэцыяй Традыцыйна памакі насялялі горныя ізаляваныя мясцовасці. Іх заняткамі здаўна былі дробнае земляробства, жывёлагадоўля, нарыхтоўка лясной драўніны, адыходніцкая праца на шахтахA case study of identity formation among pomaks in bulgaria, greece and turkey . Для вёсак характэрна раскіданая планіроўка.
Памакі адрозніваліся ад астатніх балгар абліччамМихаил Арнаудов, Родопските помаци. Народописно-исторически преглед. Мужчыны карысталіся ваўнянай вопраткай, апраналі плашчы з каптурамі, цюрбаны, чырвоныя паясы. Жанчыны насілі доўгія кашулі, камізэлькі, шалікі, хусткі, наміткі, упрыгожвалі вопратку бісерам і манетамі. Мужчыны галілі галаву, але застаўлялі бараду. Жанчыны запляталі мноства касічак, фарбавалі пазногці і зубы.
Лад жыцця памакаў быў сфармаваны прыналежнасцю да іслама, звычаёвым правам, залежнасцю ад вясковай абшчыны і сваяцтвам. З аднаго боку, нават у час эканамічных рэформ і палітычнага пераследу гэта дапамагала захоўваць спецыфічныя культурныя асаблівасці. Але ў выніку геаграфічная і сацыяльная ізаляванасць не спрыялі агульнай кансалідацыі.
Фальклор знакаміты баладамі і любоўнымі песнямі.
Рэлігія Вернікі спавядаюць іслам суніцкага накірунку. Захоўваюцца некаторыя хрысціянскія звычаі, у тым ліку адсутнасць працы падчас хрысціянскіх святаў.
Мова Памакі размаўляюць на некалькіх дыялектах балгарскай мовы. У Грэцыі яны часам разглядаюцца як асобная паўднёваславянская мова.
Спасылкі pomak.eu Bulgarian-speaking Muslims (Pomaks) Milena Benovska-Sabkova, Urban Culture, Religious Conversion, and Crossing Ethnic Fluidity among the Bulgarian Muslims («Pomaks») Fluid Identities of the Pomaks, the Bulgarian speaking Muslims Помак да се наричаш
Катэгорыя:Балканскія народы Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыя:Паўднёвыя славяне Катэгорыя:Народы Турцыі Катэгорыя:Народы Грэцыі Катэгорыя:Народы Балгарыі