Сярге́й Гео́ргіевіч Гаршко́ў (, г. Камянец-Падольскі, Падольская губерня, Расійская імперыя — , ) — савецкі военачальнік, флатаводзец, стваральнік савецкага ракетна-ядзернага флоту, Адмірал Флоту Савецкага Саюза. Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР (1956—1985). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1965, 1982). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член ЦК КПСС (1961—1985). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—11 скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Камянец-Падольскі ў сям’і настаўнікаў.
З 1912 па 1926 год жыў і вучыўся ў Каломне. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага універсітэта. У 1927 годзе пакідае універсітэт.
З кастрычніка 1927 — на ваеннай службе. Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе ў 1931 годзе. Пачаў службу на Марскіх сілах Чорнага і Азоўскага мораў: з лістапада 1931 года — вахтавы начальнік на эскадранным мінаносцы «Фрунзе», са снежня 1931 года — штурманам гэтага эсмінца. Але ўжо ў сакавіку 1932 года пераведзены на Ціхаакіянскі флот, дзе служыў штурманам на мінным заграджальніке «Томск», з студзеня 1934 года — флагманскі штурман брыгады загароджвання і тралення, з лістапада 1934 года — камандзір вартавога карабля «Бурун», з сакавіка 1937 — камандзір эсмінца «Знішчальны».
У сакавіку 1937 года скончыў курсы камандзіраў караблёў. З кастрычніка 1937 — начальнік штаба, а з мая 1938 — камандзір брыгады эсмінцаў Ціхаакіянскага флоту. На чале брыгады ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан.
У чэрвені 1940 года пераведзены назад на Чарнаморскі флот і прызначаны камандзірам брыгады крэйсераў. У красавіку 1941 завочна скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.
Вялікая Айчынная вайна На чале брыгады ўступіў у баявыя дзеянні Чарнаморскага флоту ў Вялікай Айчыннай вайне ў чэрвені 1941 года. Як буйны флоцкі начальнік упершыню вызначыўся пры абароне АдэсыВиталий Орлов. Адмирал Горшков: защитник Одессы и освободитель Измаила // Час Пик, № 37 (541), 18.09.2011. і асабліва ў верасні 1941 года пры высадцы Грыгор’еўскага дэсанту. З кастрычніка 1941 года камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй, на чале якой удзельнічаў у Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі, у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, у абарончым этапе бітвы за Каўказ. Пасля расфарміравання флатыліі, з жніўня 1942 года — намеснік камандуючага Наварасійскага абарончага раёна па марской частке — член Ваеннага Савета, удзельнік Наварасійскай абарончай аперацыі. У лістападзе 1942 года часова камандаваў войскамі 47-й арміі, якая абаранялася ў раёне Наварасійска (адзіны выпадак камандавання флоцкім военачальнікам агульнавайсковай арміяй у Вялікай Айчыннай вайне).
У студзені 1943 года была адроджана Азоўская ваенная флатылія і Гаршкоў С. Г. быў ізноў прызначаны яе камандзірам. Пад яго камандаваннем флатылія ў 1943 годзе актыўна садзейнічала савецкім войскам у Данбаскай аперацыі і ў Новарасійска-Таманскай наступательнай аперацыі. Сілы флатыліі правялі серыю дэсантных аперацый на Азоўскім моры: дэсант у касы Вербяной, Таганрожскі дэсант, Марыупальскі дэсант, дэсант у Асіпенка, Цемрукскі дэсант. У ходзе Керчанска-Эльцігенскай дэсантнай аперацыі Азоўская флатылія пад яго камандаваннем высаджвала сілы галоўнага дэсанту пад Керччу і забяспечвала падтрымку з мора савецкіх войскаў на Керчанскім плацдарме.
З красавіка 1944 года — камандзір зноў створанай Дунайскай ваеннай флатыліі. Кіраваў яе дзеяннямі ў Яска-Кішынёўскай, Бялградскай, Апацін-Капашварскай, Будапешцкай аперацыях, умела арганізаваў узаемадзеянне флатыліі з сухапутнымі войскамі. Зноў вызначыўся пры высадцы многіх тактычных і аператыўных дэсантаў (фарсіраванне Днястроўскага лімана, дэсант у Жэбрыяны — Вілкава, дэсант у Кілію Новую, дэсанты ў Радуевацы і Прахава, Гер’енскі дэсант, Апатавацкі дэсант, Вукаварскі дэсант). Аднак у снежні 1944 года нечакана быў зняты з камандавання флатыліяй і прызначаны камандуючым эскадрай Чарнаморскага флоту. Паколькі на Чорным моры да таго часу баявыя дзеянні ўжо некалькі месяцаў як завяршыліся, то адкліканне з ваеннай флатыліі ў тыл было відавочным паніжэннем.
Пасляваенная служба Пасля Перамогі камандаваў эскадрай яшчэ больш за 3 гадоў. З лістапада 1948 года — начальнік штаба Чарнаморскага флоту, з жніўня 1951 года — камандуючы Чарнаморскім флотам. З ліпеня 1955 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. З 5 студзеня 1956 года па 9 снежня 1985 года — Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР. Прыхільнік развіцця акіянскага флоту, падводнага флоту, далёкіх баявых паходаў. За амаль 30 гадоў камандавання С. Г. Гаршкова ВМФ СССР цалкам змяніўся і стаў магутным акіянскім флотам. Пастаяннымі сталі працяглыя баявыя службы баявых караблёў у важных раёнах Сусветнага акіяна з фарміраваннем аператыўных эскадраў у Міжземным моры, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах. На флоце з’явіліся караблі і судна новых тыпаў, створаны падводны ядзерны ракетны флот. Вялікае развіццё атрымала ваенна-марская авіяцыя.
Са снежня 1985 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Член УКП(б) з 1942 года. Член ЦК КПСС з 1961 года (кандыдат з 1956 года). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР: Савета Саюза ад Крымскай вобласці (4 скліканне, 1954—1958)Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання, Адэскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962)Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання, Латвійскай ССР (8—11 скліканне, 1970—1989)Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 8-га скліканняСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 9-га скліканняСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 10-га скліканняСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання; Савета Нацыянальнасцяў ад Латвійскай ССР (6—7 скліканне, 1962—1970)Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 6-га скліканняСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 7-uf склікання.
Памёр у 1988 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Ганаровы грамадзянін Севастопаля (1974)Ганаровыя грамадзяне горада-героя Севастопаля // Афіцыйны сайт адміністрацыі Севастополя., Уладзівастока (1985)Ганаровыя грамадзяне // Афіцыйны сайт адміністрацыі Уладзівастока., Бярдзянска (1974), Ейска, Северадзвінска (1978)Рашэнне муніцыпальнага Савета Северадзвінска № 396 ад 26 ліпеня 1978 года.
Сяргей Георгіевіч служыў перш на эсмінцах і вартавых караблях, скончыў тры ваенна-марскіх навучальных ўстановы, чарнаморац і ціхаакіянец, ён вельмі вырас за гады вайны. У 1941—1942 гадах ён быў актыўным удзельнікам абароны Адэсы і Новарасійска. Паспяховаму ўзаемадзеянню яго караблёў з сухапутнымі войскамі нямала спрыяла тое акалічнасць, што ён валодаў вопытам баявога кіраўніцтва як на моры, так і на сушы. Пазней С. Г. Гаршкоў камандаваў Дунайскай ваеннай флатыліяй, Чарнаморскім флотам, а цяпер, як вядома, камандуе Ваенна-Марскімі Сіламі краіны, намеснік міністра абароны, Адмірал флоту Савецкага Саюза.
Воінскія званні Капітан 3-га рангу (1937). Капітан 2-га рангу (1939). Капітан 1-га рангу (1940). Контр-адмірал (16.09.1941). Віцэ-адмірал (25.09.1945). Адмірал (03.08.1953). Адмірал флоту (28.04.1962). Адмірал Флоту Савецкага Саюза (28.10.1967).
Памяць
Помнікі С. Г. Гаршкову ўстаноўлены ў гарадах Каломне (аўтар — скульптар Л. Е. Кербель) і Новарасійску. На будынку штаба Чарнаморскага флоту ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Імя С. Г. Гаршкова ўвекавечана ў назвах Цэнтральнага шпіталя ВМФ, гімназіі № 9 у г. Каломне, якую ён скончыў у 1926 годзе, вуліцы і гімназіі ў мікрараёне Купаўна г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобласці, вуліцы ў новым жылым мікрараёне «Снегавая Падзь» г. Уладзівастока і Тэхніка-эканамічнага ліцэя і мікрараёна г. Наварасійска. Яго імя насіў цяжкі авіяносны крэйсер (былы «Баку»), прададзены Індыі і пераназваны ў «Вікрамадзіцья». У знак удзячнасці выдатных заслуг С. Г. Гаршкова перад Айчынай у галіне ўмацавання Расійскага флоту, а таксама за пастаянны яго клопат аб флоцкіх спартсменах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 21 кастрычніка 1996 года № 513-рп, загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі ад 15 студзеня 1997 года № 17 (загад падпісаў першы намеснік Міністра абароны РФ генерал арміі В. Самсонаў) Цэнтральнага спартыўнага клуба Ваенна-Марскога Флоту прысвоена найменне — Цэнтральны спартыўны клуб Ваенна-Марскога Флоту імя Адмірала Флота Савецкага Саюза С. Г. Гаршкова. У 2005 годзе рашэннем Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі заснавана стыпендыя ім. С. Г. Гаршкова, якая ўручаецца штогод лепшым навучэнцам гімназіі № 9 у г. Каломне. Імя «Адмірал Флота Савецкага Саюза Гаршкоў» носіць галаўны фрэгат праекта 22350 Паўночнага флоту ВМФ РасііФрэгат «Адмірал Гаршкоў» адпрацаваў ўзаемадзеянне з карабельнымі верталётамі: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. У 2006 годзе заснаванs ведамаснs медаль Міністэрства абароны РФ «Адмірал Гаршкоў». 92 айчынныя і замежныя ўзнагароды перададзеныя сям’ёй Гаршкова ў 2017 годзе на захоўванне ў Музей Перамогі на Паклоннай гарыhttp://function.mil.ru/news_page/country/more.htm?id=12141202@egNews. У 2017 годзе ў Мурманску ля ўваходу ў Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча сярод іншых ўстаноўлены бюст С. Г. Гаршкова.
Сачыненні
Горшков С. Г. На страже Отчизны. — , 1980. Горшков С. Г. Проблемы изучения и освоения Мирового океана. — Рига, 1982. Горшков С. Г. На южном приморском фланге (осень 1941 г. — весна 1944 г.). — : Воениздат, 1989. — 286 с. — ISBN 5-203-00144-8.
Літаратура — С.359.
Военно-морской энциклопедический словарь — Москва, 2002. — С. 314—315. Лазарев С. Е. Горшков, Сергей Георгиевич // Российская историческая энциклопедия в 18 томах / Глав. ред. А. О. Чубарьян. Т. 5. М.: ОЛМА Медиа Групп, 2017. С. 213—214. Лурье В. М. Адмиралы и генералы Военно-Морского флота СССР в период Великой Отечественной и советско-японской войн (1941—1945). — СПб.: Русско-балтийский информационный центр БЛИЦ, 2001. — 280 с. — 2000 экз. — ISBN 5-86789-102-X.
Спасылкі
Гаршкоў Сяргей Георгіевіч на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Ягораў Ю. Самы вялікі флот у свеце . Некралог Мемуары С. Г. Гаршкова. Спіс адміралаў, віцэ-адміралаў, контр-адміралаў ВМФ СССР (1940—1945). Спіс інжынер-адміралаў, інжынер-віцэ-адміралаў, інжынер-контр-адміралаў ВМФ СССР (1940—1945).
Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Камандуючыя Чарнаморскім флотам Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Постаці Каломны Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Адміралы Флоту Савецкага Саюза