Генадзь Пятровіч Чысцякоў (, , Арэнбургская вобласць — студзень 2014) — беларускі і рускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуруСветлая и горькая судьба .
Толькі з трэцяй спробы здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 1962—1966 працаваў у Маскве і хімкамбінаце ў г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 года спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект». Галоўны архітэктар Брэста.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года.
У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікумеДеревянное и каменное зодчество Бузулука.
Творчасць Асноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы з бібліятэкай на бульвары Шаўчэнкі, дзіцячая спартыўная школа (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Палац культуры прафсаюзаў па вул. Маскоўскай (1978—1980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976); Дом культуры (1976) і камбінат верхняга трыкатажу (1978) у Пінску, Дом культуры ў г.п. Маларыта (1982), комплекс раённай бальніцы ў Драгічыне (1980), раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве).
Аўтар друкаваных прац пра драўлянае дойлідства старажытнага Ноўгарада.
Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў, будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Маларыты Катэгорыя:Архітэктары Кобрына Катэгорыя:Архітэктары Бузулука