Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельма́н (, г. п. Валадарск-Валынскі, Жытомірская вобласць — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1974).
Біяграфія Скончыў у 1945 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1945 года ў розных праектных арганізацыях Мінска, у Белдзяржпраекце, начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінска, галоўным архітэктарам праектаў Беларускага аддзялення Саюздзіпрагандлю, з 1950 года галоўны архітэктар інстытута «Белпрампраект», з 1961 па 1974 г. у інстытуце «Мінскпраект», кіраўніком майстэрні, у 1964—1971 гадах галоўным архітэктарам.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): адміністрацыйны будынак Полацкага абкама КПБ (1946), у Мінску — будынак прыгараднага чыгуначнага вакзала (1953), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), будынкі праектных арганізацый на пл. Свабоды (1960), карпусы завода ЭВМ імя Арджанікідзэ і Мінскага педінстытута замежных моў (1961), гадзіннікавага завода (1963), НДІ водных праблем і Рэспубліканскі вылічальны цэнтр па вул. Я. Коласа (усе 1963), комплекс інтэрнатаў універсітэта па вул. Кастрычніцкай (1964), жылыя дамы на плошчы Я. Коласа (1957), Бранявым і Вайсковым завулках (1969), вул. Чкалава (1979), рэстаран «Журавінка» (1968), Інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1968), Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (1967—1973) па Партызанскім праспекце, Інстытут электронікі АН Беларусі па вул. Я. Коласа (1973), бальніца хуткай дапамогі па Слуцкай шашы (1972), дзіцячая бальніца па вул. Кіжаватава (1977), гасцініца па вул. Камуністычнай (1977), НДІ глебазнаўства і аграхіміі (1972), жылая забудова квартала па праспекце Партызанскім (1967), па праспекце Машэрава (1974, усе ў сааўт.); дывановы і панчошны камбінаты (1968) у Брэсце; заводы швейных машын (1950—1953) і дарожных машын у Жодзіне (1953, абодва ў сааўтарстве). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага будаўніцтва (1966, у сааўт.).
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Людмілай Гафо2 ноября 2019 года Исполняется 100 лет ГАФО ЛЮДМИЛЕ ГЕОРГИЕВНЕ!, з якой, верагодна, меў сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўстваГафо, Юрий Натанович (кандидат технических наук)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1968 за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта (цяпер праспект Ф. Скарыны) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна