Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін (1915—1944) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Дзмітрый Рэдзькін нарадзіўся 10 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Панікавец (цяпер — Апушкіна Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на Макееўскім металургічным заводзе імя С. М. Кірава. У 1941 годзе Рэдзькін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах.

Да лютага 1944 года старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін быў памочнікам камандзіра ўзвода 350-га стралковага палка 96-й стралковай дывізіі 48-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. У ноч з 1 на 2 лютага 1944 года Рэдзькін падняў свой узвод у атаку на вышыню 142,7 на паўднёвым-ўсходзе ад пасёлка Шацілкі (цяпер — Светлагорск). У крытычны момант бою ён кінуўся на замінаваны бруствер варожай траншэі, загінуўшы пры гэтым. Дзякуючы яго самаахвяравання ўзвод здолеў захапіць траншэі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Замосце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём.

У гонар Рэдзькіна названая вуліца ў Макееўцы і ўсталяваны бюст у Светлагорску.

Літаратура

Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Фролов П. И., Пирогов В. А., Макушев А. Ф. Боевое созвездие орловцев. — Минск, 1985.

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Светлагорскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці