Юрый Аляксеевіч Ягораў (, г. Ніжні Ноўгарад — ) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.
Біяграфія Скончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1944—1948 начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 1949—1954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 1948—1954 гадах выкладчык БПІ, загадчык кафедры архітэктуры.
3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года.
Творчасць Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (1944—1948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Творы Градостроительство Белоруссии. М., 1954; Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве); Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі