Прыаргунск () — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Прыаргунскага раёна Забайкальскага края Расіі.
Знаходзіцца на паўднёвым усходзе края, на левым беразе ракі Урулюнгуй паблізу месца яе ўпадзення ў Аргун (па ёй праходзіць расійска-кітайская мяжа), за 80 км на паўночны ўсход ад Краснакаменска і за 435 км на паўднёвы ўсход ад Чыты. Паблізу паўночнай ускраіны пасёлка размешчана сяло Новацурухайтуй. Тэрыторыя пасёлка адносіцца да памежнай зоны.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Забайкальскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1953 годзе