Мікалай Сушчэўскі (, ; 3 снежня 1789, Віцебск — 2 верасня 1836, Старая Весь) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 верасня 1807 г. і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. У 1809—1811 гг. вывучаў філасофію, а ў 1811—1812 гг. — філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1812—1817 гг. выкладаў у езуіцкай рэзідэнцыі ў РызеCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 220.Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 387..

Пасля вяртання ў Полацк з 1817 па 1820 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі і адначасова выкладаў у ёй нямецкую мову і рускую літаратуру. 11 верасня 1818 г. высвечаны на ксяндза.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Аўстрыйскую дзяржаву. Скончыўшы курс тэалогіі ў Старой Весі і даўшы манаскія абяцанні (15 жніўня 1825 г.), веў місіянерскую працу ў Пшэмысльскай дыяцэзііCatalogs SJ 1774—1829. Galicianae. . У 1832 г. быў прызначаны сакратаром Галіцкага правінцыяла Якаба Пірлінга, а 24 снежня 1834 г. — рэктарам калегіума ў Старой Весі. Памёр 2 верасня 1836 гCatalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae. .

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі