Аркадзь Міхайлавіч Добкін (, , Беларуская ССР, СССР) — беларускі прадпрымальнік. На працягу некалькіх гадоў уваходзіць у першую дзясятку рэйтынга 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси // Ежедневник.by .
Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Мінску. Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 г. Мінска з матэматычным ухілам. У 1983 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер электратэхнікі». У 1991 годзе эміграваў у ЗША. У 1993 г. заснаваў EPAM Systems.
Член савета дырэктараў асацыяцыі «Руссофт». Член Савета Асацыяцыі (у 2010—2011 гадах старшыня) «Інфапарк».
На штогадовым міжнародным конкурсе «Прадпрымальнік года — 2014», які праводзіцца кампаніяй Ernst & Young стаў Нацыянальным пераможцам і пераможцам у намінацыі «Міжнародны бізнес».
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі