Ча́дабец () — рака ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 647 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады каля 100 м³/с (55,1 м³/с у ніжнім цячэнніИванов В. В. Чадобец // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», 55,2 м³/с каля сяла Яркіна), сярэдні аб’ём сцёку 1,739 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Тунгускім хрыбце. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Ангару за 414 км ад яе вусцяРека Чадобец (Бол. Чадобец) // Государственный водный реестр РФ. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Малы Чадабец, Джылінда, Гранда, Чапчыга, Гаінда, Арналь, Гуля, Верхні Велікан, Ютага, Маімба, Пуня, Ламнан, Веліканда, Верхняя Тынга, Ніжняя Тынга, Чыба (Левая Чыба), Біва, Дзелінда, Немба, Інганба, Ермака і іншыя рэкі і ручаі.
Каля ракі населеныя пункты: Залядзеева, Яркіна, Чадабец, Юрахна.
Літаратура Чадобец //
Спасылкі Река Чадобец (Бол. Чадобец) // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Чадобец // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Chadobets At Yarkino // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Ангары