Ціма́нскі краж () — узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі, на тэрыторыі Рэспублікі Комі і Архангельскай вобласці.

Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Цягнецца прыкладна на 900 км ад Чэшскай губы Баранцава мора да вытокаў ракі Вычагда ў заходніх адгор’ях Урала. Вышыні да 471 м (Чатласкі камень). Далінамі рэк Піжма Пячорская і Піжма Мязенская дзеліцца на 3 часткі: паўночную (вышыні да 303 м), сярэднюю (вышыні да 471 м) і паўднёвую (вышыні 300—350 м).

Тундра, лесатундра, балоты, у паўднёвай частцы — тайга.

На тэрыторыі Ціманскага кража радовішчы нафты, прыроднага газу, баксітаў, тытанавых мінералаў і інш.

Літаратура Тиманский кряж //

Тіма́нський кряж // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 264. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі Тиманский кряж // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Тиманский кряж // Большая Энциклопедия Нефти и Газа

Катэгорыя:Узвышшы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Комі Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская раўніна