Харальная сінагога — сінагога, якая існавала ў Слуцку ў 1880—1944 гадах.

Гісторыя Першыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. У пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына.

Размяшчалася на сыходжанні вуліц Віленскай і СадовайИстория Слуцка и слуцких евреев .

Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта. Будынак сінагогі пераабсталявалі пад кінатэатр «Радзіма». Фільмы тут ішлі як пры Савецкай уладзе, так і пасля акупацыі горада немцамі. У 1944 годзе будынак быў разбураны адступаючымі з горада нямецкімі войскамі

Архітэктура Уяўляла прамавугольны ў плане аб’ём, пакрыты двухсхільным дахам з прычолкам. Сцены будынка праразалі выцягнутыя ўгору арачныя аконныя праёмы. Вонкавым элементам дэкору з’яўляўся выразны па малюнку карнізны пояс, у ламаную лінію якога ўключаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку вуліцы Садовай. Інтэр’ер дзяліўся на асноўную частку, вестыбюль і размешчаныя сіметрычна па баках яго два дадатковыя памяшканніСлуцкія сінагогі.

Літаратура Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000, с. 53. Грицкевич А. П. Слуцк. Мн. 1960, с. 49.

Спасылкі Слуцкая харальная сінагога на Radzima.org

Катэгорыя:Колішнія сінагогі Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Слуцка Катэгорыя:1880 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Культавыя збудаванні Слуцка