Іван Іванавіч Лявіцкі (1830 — пасля 1894) — рускі, літоўскі і беларускі інжынер-архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 190 , які працаваў у напрамку гістарызму.
Біяграфія
Дзяцінства і біяграфія
Нарадзіўся ў 1830 годзе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў бацькоўскім доме, пасля чаго ў 1848 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Скончыў курс у 1855 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з чынам X класу.
Прафесійная дзейнасць
У 1855 годзе прызначаны для вытворчасці вышуканняў і складання праектаў на пабудову , у распараджэнне інжынера генерал-маёра .
З 1857 года накіраваны на службу ў будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення, пачынаючы з 1862 года — малодшы архітэктар пры будаўнічым аддзяленні віленскага губернскага праўлення.
У 1864—1868 гадах працаваў як фатограф. У Вільні дзейнічала яго фотаатэлье. Ivanas Levickis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIII (Leo-Magazyn). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 53 psl..
З 6 ліпеня 1872Памятная книжка Виленской губернии на 1873 год. С. 16 па 1884 віленскі губернскі інжынер, адначасова архітэктар Віленскай навучальнай акругі. У Вільні 20 гадоў быў членам царкоўна-будаўнічай прысутнасці.
У 1885 годзе І. Лявіцкі быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем у распараджэнне Найвысока зацверджанай пры ваенным савеце камісіі па пабудове казармаў і прызначаны ў Тамбоў для іх збудавання.
з 1890 года астраханскі губернскі інжынер.
Творчасць
У 1862—1884 гадах у Вільні: Перабудова пад памяшканне кадэцкага корпуса, з пабудовай новых флігеляў, царквы і афіцэрскіх кватэр (1862) Вялікі чатырохпавярховы жылы дом, які пазней перабудавалі пад гасцініцу «Hotel d’Europe». (Гарэў у часы II Сусветнай вайны, быў канчаткова разбураны ў 1947) Мураваны двухпавярховы дом палкоўніка Кандаурава Лёдарэзы на р. Віліі, ля моста, які завецца «» Будынак яўрэйскага шпіталя (1865, вул. Піліма, 38) Будынак прысутных месцаў (цяпер будынак , каля 1870, вул. , 2) Унутраная аддзелка праваслаўнай царквы жаночага Марыінскага манастыра для І. Я. Ліпскага (1870, каля канала Капанікас); Будынак металаапрацоўчай кампаніі () (1880, у 1892 годзе рэарганізаваны паводле праекта А. Полозова); рэканструкцыя з надбудовай другога і трэцяга паверхаў для графа Іосіфа Ледухоўскага (1881, вуліца Субач’яс) Уласны дом архітэктара на вул. , 8 (1884, не захаваўся) Мураваны двухпавярховы дом купца Сеневальда Перабудова казённага дома для настаўніцкага інстытута Два мураваных дома для рэальнага і яўрэйскага вучылішчаў (1872—1873) Царква ў будынку гімназіі Капітальная перабудова вышэйшага жаночага вучылішча Перабудова прыватнага дома пад памяшканне жаночай гімназіі Перабудова дома графа Тышкевіча пад памяшканне для акруговага суда Прыстасаванне памяшкання для судовай палаты ў частцы будынка губернскіх прысутных месцаў Перабудова, з надбудовай трэцяга паверха будынка паштовай канторы Перабудова будынка гарадскога шпіталя Мураваныя дамы: Спадароў Ленскага, Кашыца, графа Тышкевіча, князя Жагеля Дом для купца Вышвянскага (1881, вул. Вільняўс, 25) — адзін з першых у Вільні даходных дамоў У Віленскай губерні: Комплекс будынкаў для Настаўніцкія семінарыі з дамовымі цэрквамі (усе з былых паўразбураных манастырскіх пабудоў): у Маладзечне у у Свіслачы у Полацку і ў адным з сяленняў Мінскай губерні Будынак мужчынскай гімназіі ў Віцебску (1876—1880, разам з архітэктарам М. Карчэўскім) Будынак рэальнага вучылішча ў Магілёве (1884—1885; разам з У. Міляноўскім, паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў У. МіляноўскіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 220 ) у 1885—1888 гадах у Тамбове: Казарма для 7-й брыгады кавалерыйскага запасу у 1890—1892 гадах у Астрахані: Капітальны рамонт будынка злучанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда (сучасны адрас вул. )АСТРАХАНСКИЙ ГРАЖДАНСКИЙ И УГОЛОВНЫЙ СУД (ОКРУЖНОЙ СУД) Гаспадарчыя пабудовы пры радзільным доме Будынак для таннай сталовай
Літаратура — С. 416. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 190 . Ivanas Levickis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIII (Leo-Magazyn). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 53 psl.
Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Віленскія губернскія інжынеры Катэгорыя:Астраханскія губернскія інжынеры