Нінэль Іванаўна Ала́дава (, Менск — 18 верасня 2021) — беларускі архітэктар, спецыялістка ў вобласці інтэр’еру і мэблі, тэарэтык і педагог. Кандыдат архітэктуры (1972). Ганаровы мэбельшчык Беларусі (2008). Дзеючы член Беларускай акадэміі архітэктуры (2004), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (2000).

Біяграфія Нарадзілася 12 чэрвеня 1934 года ў Менску.

Скончыла ў 1958 годзе БПІ. У 1958—1959 гадах архітэктар у інстытуце «Белдзіпрасельбуд», у 1959—1969 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы інстытута), дзе выканала шэраг значных праектаў для будаўніцтва ў Мінску і Мінскай вобласці. З 1969 года член Беларускага саюза архітэктараў. Аспірант пры Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1969—1972).

З 1971 ці 1972 года выкладала на кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (старшы выкладчык, дацэнт (1978), загадчыца кафедрай, прафесар).

Сярод яе вучняў — загадчык кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў, дацэнты Роберт Мацвеевіч Клімін і Алег Васілевіч Крывёнак, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Макарэвіч, мастак Валерый Паўлавіч Чайка, протаіерэі Фёдар Поўны (настаяцель Мінскага Дома міласэрнасці) і Дзмітрый Башко (ЗША).

Памерла 18 верасня 2021 года.

Творчасць Аўтар шэрагу ажыццёўленых праектаў, у т.л. будынка НДІ аховы раслін у г.п. Прылукі Мінскага раёна (1960, у аўтарскім калектыве), расшырэння галоўнага корпуса НАН (1965), Цэнтральная дзіцячая спартшкола (1968) у Мінску, галоўны корпус санаторыя «Крыніца» ў г.п. Ждановічы Мінскага раёна (1966), інтэр’еры бібліятэкі імя Леніна (1965), інтэр’еры Палаца культуры МТЗ (1985).

Аўтар публікацый па архітэктуры, у т.л. кнігі «Рэкамендацыі па арганізацыі інтэр’ераў гандлёвых зал крам» (Мінск, 1971).

Узнагароды Лаўрэат 4-га нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2005). Дыпламант Сусветнага трыенале ў Сафіі (2000). Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (2004), граматамі Міністэрстваў, грамадскіх арганізацый і БДАМ.

Сям’я Была ў шлюбе з архітэктарам Вальменам Мікалаевічам Аладавым (1930—2021), мела двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў ГерманііВадим Аладов. «Люди и манекены» , Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков .

Бібліяграфія Аўтар больш за 30 навуковых публікацый, у т.л. 8 кніг: «Рекомендации по организации торговых залов магазинов». — Мн: Полымя, 1971. — 48 с:; «Наша квартира». Мн. / Ростов на Дону: Мег-Феникс, 1999. — 263 с.; «Наша квартира». Мн/Ростов на Дону: Мег-Феникс, 2002. — 297 с.; История интерьера и мебели. Учебник для ВУЗов. — Мн.: Технопринт, 2002, — 284 с.; «История интерьера и мебели». Ростов на Дону: Мег-Феникс, 2004. — 400 с.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры