Вышаслаў Уладзіміравіч (да 978—1010-1013/1014, Ноўгарад) — князь наўгародскі (987—1010).

Старэйшы сын наўгародскага і пазней кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і яго першай жонкі, паводле Васіля Тацішчава, імем Алава. Упершыню згаданы «Аповесцю мінулых часоў» пад 980 годам. У 980-х гадах, пры раздачы Уладзімірам удзелаў сынам, атрымаў Наўгародскую воласць. Трымаў Наўгарад да смерці, паводле Тацішачава, у 1010 годзе. Па смерці Вышаслава, Уладзімір перавёў у Ноўгарад іншага сына — Яраслава.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Рурыкавічы