Прако́п Дзяні́савіч Малако́віч (, в. Зубарэвічы , цяпер Магілёўскай вобласці — , Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1895 годзе ў в. Зубарэвічы Бабруйскага павета.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе старшыня палкавога камітэта. Адзін з арганізатараў разгрому бунту корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім павеце і барацьбы з нямецкімі акупантамі.
У 1919—1920 года ваенны камісар Бабруйскага, Дарагабужскага паветаў, ваенны камісар сувязі Заходняга фронту. З 1920 года старшыня Бабруйскага павятовага выканаўчага камітэта. З 1922 года народны камісар унутраных спраў БССР. У 1923 годзе абраны першым старшынёй Вярхоўнага суда БССР.
З 1923 года старшыня Амурскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта і выканкама.
З 1928 года сакратар Гомельскага акруговага камітэта КП(б)Б.
З 1931 года ў Народным камісарыяце сувязі СССР, начальнік Упраўлення падрыхтоўкі кадраў.
Член ЦВК БССР у 1920—1923 і 1927—1931 гадах, кандыдат у члены яго Прэзідыума ў 1927—1929 гадах. Член ЦБ КП(б)Б у 1922—1923 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1930 гадах. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1928 годзе і член Бюро ЦК КП(б)Б 1929—1930 гадах.
Арыштаваны 19 красавіка 1937 года ў Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 48, 26 верасня асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых», «шкодніцкую работу ў сістэме наркамата сувязі» і за «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць кіраўнікоў ВКП(б) і Савецкага ўрада» і ў той жа дзень расстраляны. 25 мая 1957 года рэабілітаваны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі МОЛОКОВИЧ Прокоп Денисович. Старонка на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Народныя камісары ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР