Вялікі Тап () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Конда (басейн Іртыша).
Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 6700 км². Сярэдні расход вады каля 90Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку — 2,84 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Тапто. Працякае ў напрамку з поўначы на поўдзень па Кондзінскай нізіне і ўпадае ў Конду каля пасёлка Лугавы. Даліна ракі невыразная ў верхнім цячэнні, і вузкая (шырынёй 1,5—4 км) у сярэднім і ніжнім. Рэчышча моцна звілістае. Шырыня рэчышча ад 10—30 да 50—60 (месцамі да 100) метраў. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Вялікі Тап у кастрычніку — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.
Прытокі: Выхтап’я, Яхля, Антань-Яга, Пайтых, Мурах, Тамашняя, Тумра, Тум’я, Інгацья і іншыя рэкі і ручаі.
Літаратура Большой Тап //
Спасылкі
Большой Тап // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра Катэгорыя:Басейн Іртыша