Іван Мікалаевіч Карачараў (29 жніўня 1903, в. Багатае, Курская губерня — 15 кастрычніка 1943, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Іван Карачараў нарадзіўся 29 жніўня 1903 года ў вёсцы Багатае (цяпер — Іўнянскі раён Белгарадскай вобласці). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго кіраваў канторай «Загатжыўсыравіна» у Ракіцянскім раёне. У 1943 годзе Карачараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
15 кастрычніка 1943 года Карачараў адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас пераправы яго плыт быў пацеплены, а сам Карачаров атрымаў раненне, але тым не менш здолеў дабрацца да заходняга берага і ўступіць у бой. У той жа дзень Карачараў загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Лоеў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Іван Карачараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Літаратура
Герои-белгородцы. — 2-е изд., доп. — Воронеж, 1972. — С. 101. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 214.
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеве