Элеанор (Нэл) Гвін (; — ) — англійская камедыйная актрыса, найбольш вядомая як каханка караля Карла II. Карл даў старэйшаму сыну ад Гвін герцагскі тытул, а перад смерцю асобна прасіў свайго брата Якава II «не даць беднай Нэл памерці з голаду». Якаў выканаў гэтае пажаданне, аплаціўшы даўгі Нэл і прызначыўшы ёй пенсію.
У пазнейшыя стагоддзі Нэл Гвін стала ўспрымацца як уцелаўленне часоў Рэстаўрацыі і сама зрабілася персанажам шматлікіх п’ес.
Катэгорыя:Актрысы Англіі Катэгорыя:Палюбоўніцы манархаў Англіі