Ку́нья — карта Пскоўскай вобласці () — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, правы прыток ракі Ловаць. Даўжыня — 236 км, плошча басейна — 5143 км², сярэдні расход ля вусця — 44,8 м³/с. Належыць да басейна Балтыйскага мора, найбуйнейшы населены пункт на рацэ — г. Холм (у вусці). Пасёлак Кунья Пскоўскай вобласці размешчаны за 13 км ад ракі. Найбуйнейшыя прытокі — Усвята, Сярожа, Вялікі Тудэр, Малы Тудэр.
Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Ловаці