Сцяфан, свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун (, в. Карзуны, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (1990—2022).

Біяграфія Нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1962 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963—66 служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.

У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 года — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года архімандрыту Сцяфану (Корзуну) вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 4 сакавіка 1990 года хіратанісаны ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Захапляўся творчасцю Якуба Коласа. Ініцыятар усталявання на званіцы Свята-Варварынскага сабора ў Пінску шыльды, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з’явілася яна ў 2015 годзе.

Памёр 22 красавіка 2022 годаПамёр архіепіскап Пінскі Стэфан .

Спасылкі СЦЯФАН, АРХІЕПІСКАП ПІНСКІ І ЛУНІНЕЦКІ // church.by

Катэгорыя:Епіскапы пінскія і лунінецкія Катэгорыя:Рэктары Мінскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы