Чырвонаслабо́дскае — вадасховішча ў Мінскай вобласці Беларусі, у Клецкім, Капыльскім раёнах і на мяжы з Салігорскім раёнам.
Створана ў 1973 годзе на рацэ Морач (за 50 км ад яе вусця) у мэтах рэгулявання сцёку і воднага рэжыму прылеглых зямель, забеспячэння дзейнасці рыбакамбіната. Плошча паверхні вадасховішча 23,6 км². Даўжыня 6,8 км, найбольшая шырыня 5,8 км, даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Глыбіні да 5,5 м. Аб’ём вады — 69,5Водохранилища Беларуси // Государственное учреждение «Республиканский центр по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды» Минприроды Республики Беларусь млн м³. Катлавіна вадасховішча — затопленая частка поймы ракі Морач. Зарастае слаба.
Літаратура
Ліст карты N-35-114. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Водохранилища Беларуси // Государственное учреждение «Республиканский центр по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды» Минприроды Республики Беларусь
Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Капыльскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Клецкага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)