Алякса́ндр Сярге́евіч Бяспа́лы () — беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі.
Біяграфія Скончыў акцёрска-рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня прафесара Таланкіна, беларускі набор). З 1973 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра.
Як акцёр ён рэалізаваў сапраўды народны характар, узнавіў найярчэйшыя, пазнавальныя, блізкія, смешныя і чалавечныя вобразы ў самых значных спектаклях: «Усё яго жыццё», «Жаніцьба Бальзамінава», «Фантазіі паводле Гогаля», «Выкраданне Алены», «Мілы хлус», « …Забыць Герастрата!» і цэлым шэрагу іншыхНа 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы, Наша Ніва.
У суаўтарстве з заслужаным артыстам Беларусі Уладзімірам Грыцэўскім Бяспалы паставіў спектаклі «Тэатр купца Япішкіна», «Апошняя жанчына сеньёра Хуана», «Востраў нашай Любові і Надзеі», «Навечна ў памяці», «Поле бітвы» і інш. Згуляў больш за 130 кінароляў.
Творчасць
Ролі 2010 — Першы дом 2007 — Летопись времен (серыял) 2005 — Цвет любви — бацька нявесты 2005 — Глыбокая плынь 2004 — Сага древних булгар: Лествица Владимира Красное Солнышко (2004) — Уладзімір у старасці 2004 — Вам — задание 2003 — Анастасія Слуцкая — Базыль 2002 — Нескучные материалы (серыял) 2001 — Ускоренная помощь 2 (серыял) — закадаваны 1999 — Зимовье зверей — агучка 1996 — Пракляты ўтульны дом (серыял) — пляменнік 1998 — Печь 1998 — Маленький боец 1997 — Две истории одного гусара 1996 — Кахаць па-руску 2 — начальнік турмы 1995 — На Чорных Лядах 1994 — Раман «Alla Russa» 1993 — Чорны бусел 1992—2006 — Ціхі Дон (серыял) — Прохар Зыкаў 1991 — Дура 1991 — Брюнетка за 30 копеек 1991 — Кешка и гангстеры 1991 — Сівая легенда (фільм) — Юстын 1990 — Плач перапёлкі — Іван Падзерын 1990 — Овраги (міні-серыял) — Шышоў 1989 — На железной дороге — Еўфімій 1989 — Степан Сергеевич 1988 — Город Зеро 1988 — Благородный разбойник Владимир Дубровский (міні-серыял) 1987 — Загад 1987 — Хотите — любите, хотите — нет — Павел 1987 — Экзамен на директора — старшыня сельсавета 1987 — Последний шаг 1986 — Паляванне на апошняга жураўля 1986 — Не забудьте выключить телевизор 1986 — Карусель на базарной площади 1986 — Зина-Зинуля — вадзіцель 1985 — Снайперы — разведчык 1985 — Куда идёшь, солдат? — Чурсін 1985 — Мама, я жывы! — партызан 1984 — Тихие воды глубоки 1983 — Белыя росы — Мішка 1983 — Жил-был Пётр 1982 — Купальская ноч — Максім 1982 — Новая зямля 1982 — Культпоход в театр 1982 — Взять живым (міні-серыял) — Рагацін 1982 — Подых навальніцы 1981 — Родник — Аляксей 1981 — Паруса моего детства 1981 — Раскіданае гняздо — мужык 1981 — Зорапад 1981 — Трэцяга не дадзена 1980 — Кожны трэці (фільм) 1980 — Дзяржаўная граніца. Фільм 2. Мірнае лета 21-га года — Сцяпанчанка 1979 — Жалезныя гульні — трэнер 1979 — Чырвоны ровар — Васіль 1979 — Звон уходящего лета 1978 — Дебют 1978 — Встреча в конце зимы — Сомаў 1978 — Обочина 1978 — Антонина Брагина — жаніх 1978 — Поговорим, брат — барадаты казак 1977 — В профиль и анфас 1977 — Чёрная берёза 1977 — Про Красную Шапочку. Продолжение старой сказки 1977 — Три весёлые смены (1977) 1977 — Семейные обстоятельства 1977 — Венок сонетов 1975 — Время-не-ждёт (міні-серыял) — золаташукальнік 1975 — Танец орла — Руды 1974 — Хто, калі не ты 1973 — Хлеб пахне порахам 1973 — Берагі
Рэжысура 1992 — «Выгнаннік», разам з Уладзімірам Грыцэўскім Зноскі
Спасылкі Аляксандар Бяспалы на сайце Беларусьфільма Профіль на Кінапошуку
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі