Судзівой Валімонтавіч, Сандзівой (згадв. ад 1431) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Пісаўся, як і іншыя Валімонтавічы, «з Дзевалтава». Намеснік смаленскі (у невядомы дакладна час паміж 1441 і 1448), намеснік ковенскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451 — не пазней 1458). Меў сына Станку Судзівоевіча
Вядомая пячатка Судзівоя з 1434 году, з гербам «Задора» і надпісам «† s: sudiwoionis: de daviltov».
Маёнткі Судзівоя і яго сына Станькі складаліся, апрача часткі Дзяволтвы, з Цітвы, Шацка, Пярэжыра і, напэўна, Станькава (у Менскім павеце). Пасля смерці Станькі гэтыя маёнткі перайшлі да іншых родаў.Насевіч В. Л. …
Радавод
Літаратура Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R.7 1914 nr1-2 Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Намеснікі смаленскія Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Пярэжыр Катэгорыя:Цітва Катэгорыя:Шацк (Пухавіцкі раён)