Ара́ўка () — рака ў Венесуэле, у верхнім цячэнні на мяжы з Калумбіяй, левы прыток ракі Арынока.

Даўжыня ракі каля 900 км. Плошча вадазбору каля 36 000 км². Выток ракі знаходзіцца ва Усходняй Кардыльеры Андаў, непадалёк ад мяжы Калумбіі і ВенесуэлыArauca River // Encyclopaedia Britannica. Упадае ў Арынока прыкладна за 100 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Сан-Фернанда-дэ-Апурэ. Сярэдні расход вады каля 900 м³/с. У сезон дажджоў на рацэ адбываюцца паводкі, у час якіх рака суднаходная на 600 км (дробныя судны).

Літаратура Ара́ука // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Arauca River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Паўднёвай Амерыцы Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Арынока