Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хатаевіцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хатаевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1929 годзе вёска Хатаевічы перайменавана ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчанскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 952 чалавекі, з іх 93,2 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1466 чалавек.

Сельгаспрадпрыемствы: КСГУП «Спадарожнік-агра».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 327, 328 С. 512

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе