Гальшанскае княства — феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы XIII — сярэдзіне XVI ст. Цэнтр — Гальшаны (цяпер Ашмянскага раёна). Займала першапачаткова тэрыторыю міжрэчча Віліі і Нёмана, у XV ст. распасціралася з поўначы на поўдзень — ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з усходу на захад — ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280 года, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. радавое ўладанне Гальшанскіх перайшло да Сапегаў.

Літаратура

Полное собрание русских летописей. Т. 32. М, 1975. Корзун Э. С. Гольшаны. Мн., 1987 Pułaski K. Ks. Holszańscy. Kraków, 1887 Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa. 1895.

Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Гальшанскія Катэгорыя:Гальшаны Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XVI стагоддзі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Беларусі