«Пра жыццё і нораў Юлія Агрыкалы» () — кніга старажытнарымскага гісторыка Карнелія Тацыта, прысвечаная біяграфіі яго цесця Гнея Юлія Агрыкалы і напісаная каля 98. Тацыт выяўляе Агрыкалу, на той час ужо памёрлага, як ідэальнага грамадзяніна і дзяржаўнага дзеяча. Кніга ўтрымлівае мноства важных звестак па гісторыі Брытаніі, дзе Агрыкала быў ваенным трыбунам, а пазней губернатарам.

Катэгорыя:Працы Тацыта Катэгорыя:98 Катэгорыя:Кнігі I стагоддзя Катэгорыя:Біяграфіі Катэгорыя:Літаратурныя творы на лацінскай мове Катэгорыя:Гістарычныя сачыненні Катэгорыя:Літаратура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма