То́нежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Тонеж.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Салагубаў перададзена ў склад Бараўскога сельсавета Лельчыцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР . З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.

30 верасня 2009 года скасавана вёска ЛюбольРешение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1148 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,4 % — беларусы, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 827 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна