Лу́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Лунін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вулькаўскага 1-га і Лоўчанскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзена вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь от 25 декабря 1962 года . На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў. 11 жніўня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Багданаўскі сельсаветРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4777 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 4184 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе