Ксенія Сяргееўна Церашкова (нар. , Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР, цяпер — Рэспубліка Беларусь) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2016).
Біяграфія У 2005 г. скончыла сярэднюю школу № 20 г. Оршы. У 2010 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2011 г. — магістратуру БДУ. У 2014 г. скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2016 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Мяшчане ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі (1861-1914 гг.)” (навуковы кіраўнік — акадэмік, доктар гістарычных навук, прафесар Міхаіл Паўлавіч Касцюк) па спецыяльнасці 07.00.02 “Айчынная гісторыя” (абаронена 11.05.2016, зацверджана 28.09.2016),. Спецыялізуецца на даследаванні сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі і Літвы канца XVIII — пачатку XX ст.
Публікацыі
Індывідуальная манаграфія Церашкова, К.С. Мяшчане ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларуска-літоўскіх губерняў (1861-1914 гг.) / К.С. Церашкова; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2018. 314 с. ISBN 978-985-08-2357-1
Калектыўная манаграфія
Церашкова, К.С. Праблемы забеспячэння функцыянавання гарадоў / К.С. Церашкова, Н.В. Анофранка, Т.У. Вароніч, А.У. Ерашэвіч // Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / [ В.В. Яноўская і інш.; рэдкалегія: В.В. Даніловіч (галоўны рэдактар) і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2020. С. 329-372. ISBN 978-985-08-2578-0 Церашкова, К.С. Праблемы забеспячэння функцыянавання гарадоў / К.С. Церашкова, Н.В. Анофранка, Т.У. Вароніч, А.У. Ерашэвіч // Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / [В.В. Яноўская і інш.; рэдкалегія: В.В. Даніловіч (галоўны рэдактар) і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2023. С. 329-372. ISBN 978-985-08-2966-5
Выбраныя артыкулы Церашкова, К.С. Да пытання аб вызначэнні паняцця “мяшчане” ў заканадаўстве Расійскай імперыі / К.С. Церашкова // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2013. Вып. 28. С. 256-259. Церашкова, К.С. Трансфармацыя прававога статусу мяшчан Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.) / К.С. Церашкова // Веснік БДУ. Серыя 3: Гіст. Экан. Права. 2013. № 2. С. 3-7. Церашкова, К.С. Асаблівасці прававога статусу мяшчан Беларусі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.) / К.С. Церашкова // Веснік БДУ. Серыя 3: Гіст. Экан. Права. 2014. № 2. С. 14-19. Церашкова, К.С. Мяшчане Беларусі (1860-я гг. ХІХ — пачатак ХХ ст.): дынаміка колькаснага складу і крыніцы папаўнення] / К.С. Церашкова // Беларускі гістарычны часопіс. 2014. № 4. С. 22-31. Церашкова, К.С. Мяшчанскае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі (1860-я гг. — пачатак ХХ ст.) / К.С. Церашкова // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2017. № 2. С. 48-53. Церашкова, К.С. Мяшчанскае домаўладанне і землекарыстанне на тэрыторыі Беларусі (1860-я гг. — пачатак ХХ ст.) / К.С. Церашкова // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2018. № 1. С. 59-64. Церашкова, К.С. Сацыяльна-эканамічнае становішча мяшчан Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. / К.С. Церашкова // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2018. Вып. 33. С. 30-37. Церашкова, К.С. Санітарныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы органаў самакіравання Мсціслава ў апошняй чвэрці ХІХ – пачатку ХХ ст. / К.С. Церашкова // Мсціслаў і Мсціслаўскі край: гісторыя, падзеі, людзі: сборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Беларуская навука, 2021. С. 223-234.
Спасылкі Профіль і артыкулы даследчыка на Academia.edu
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі