Любоў Мікалаеўна Уладыкоўская (; у 1990—2006 гадах — Любоў Мікалаеўна Канаплянік; нар. , Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі культуролаг, грамадскі дзеяч, асветніца. Заснавальнік і генеральны дырэктар установы «Міжкультурны дыялог»Сайт установы «Міжкультурны дыялог», стыпендыят праграмы Фулбрайта (2014—2015, Універсітэт Фларыды, ЗША).

Біяграфія Беларуска, каталічка. Скончыла Паўстынскую сярэднюю школу (Слуцкі раён) з залатым медалём (1984), філалагічны факультэт БДУ з дыпломам з адзнакай (1989), аспірантуру на кафедры гісторыі беларускай літаратуры (1992) і дактарантуру на факультэце міжнародных адносін БДУ (2009). У 1993 г. абараніла дысертацыю «Канцэпцыя нацыянальнага светапогляду ў творчасці Янкі Лучыны»Уладыкоўская, Л., Беларусь існуе там, дзе жыве беларуская мова [Інтэрв’ю] // Часопіс Верасень № 2 (7), 2012..

Працуючы ў Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гг., шмат зрабіла для беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў i пашырэння беларускай мовы і культуры ў сферы адукацыі і навукіУладыкоўская-Канаплянік, Л. Каб не ўмерлі / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка. — С. 5, 12Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Верыць у Беларусь / Л.Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 26 снежня. — С. 5, 14 — 15., для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці і дэмакратызацыі грамадстваУладыкоўская-Канаплянік, Л. Прыняць і падтрымаць беларушчыну / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 30 кастрычніка.. Дзеля распрацоўкі беларускай тэрміналогіі дамаглася стварэння Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі (1995)Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, ISBN 83-913780-0-4..

Актыўна садзейнічала беларусізацыі Каталіцкага Касцёла. Ініцыявала зварот да Яна Паўла Другога з просьбай аб падтрымцы беларускай дзейнасці кс. Уладзіслава Завальнюка, у супрацоўніцтве з якім пазней стварыла хрысціянскі інтэлектуальны клуб і займалася асветніцкай дзейнасцюУладыкоўская-Канаплянік, Л., кс. Завальнюк, У. Прыйшлі, каб служыць / Л. Уладыкоўская-Канаплянік, кс. У. Завальнюк // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 29 мая.Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Пераемнікі філарэтаў і філаматаў / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 20 сакавіка.. З Блаславення Кардынала Казіміра Свёнтка ў 1996 г. стала намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Каталіцкага ўніверсітэта ў МінскуУладыкоўская, Л. Грыцкевіч ствараў такую Беларусь, якой яна павінна быць / Л. Уладыкоўская. — Рэжым доступу: https://www.svaboda.org/a/26805828.html. - Дата доступу: 21.01.2015.. Падтрымала ідэю стварэння беларускамоўнага ўніверсітэтаУладыкоўская-Канаплянік, Л., Нацыянальны універсітэт і дзяржава патрэбны адзін аднаму. Інтэрв’ю // Звязда. — 2000. — 12 лютага., 2000..

У снежні 1998 г., атрымаўшы падтрымку Вучонай Рады, узначаліла Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, які набыў новае дыханне праз актывізацыю філасофскага і хрысціянскага напрамкаўУладыкоўская-Канаплянік, Л. «Ад краязнаўства — да філасофіі культуры»: Інтэрв’ю / Зап. Кірылы Пазняка // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 18 лютага.Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Свядомы выбар беларускіх асветнікаў // Інтэрв’ю часопісу «Благодать». — 2001. — № 10 (64). — С.8 — 11.. Павялічылася колькасць навуковых тэмаў і асветніцкіх праектаў, быў створаны аддзел Праблем хрысціянства і нацыянальнага развіцця, у Цэнтр былі запрошаныя вядомыя беларусазнаўцы Віталь Скалабан, Іван Саверчанка, Леанід Лыч, Мікола Крукоўскі, Анатоль Грыцкевіч і інш., умацавалася матэрыяльная базаУладыкоўская-Канаплянік, Л. Зірнем праўдзе ў вочы. Праблема нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі і роля Скарынаўскага цэнтра / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 7 ліпеня.. Ініцыятыва распрацоўкі стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі была падтрымана ЮНЕСКАУладыкоўская-Канаплянік, Л., Зелянкоў, А., Стражаў, В. Асновы стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі / Л. Уладыкоўская-Канаплянік, А. Зелянкоў, В. Стражаў // Беларусь — XXI ст.: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё : матэр. Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 10-12 снеж. 2003 г. / ННАЦ імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік і інш.. — Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 2004. — С. 20 — 37.. Выступала ў мас-медыя з ідэяй стварэння Інстытута БеларусіУладыкоўская-Канаплянік, Л. Чаму патрэбны Інстытут Беларусі? // Народная газета. — 2002. — 7 мая., 2002.Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Інстытут Беларусі — мара ці рэальнасць? / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Народная воля. — 11 верасня. — 2002.. У 2004 г. на хвалі барацьбы з беларушчынай пад маркай скарачэння колькасці юрыдычных асобаў Савет Міністраў рэарганізаваў Скарынаўскі цэнтр і далучыў яго да Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма ТанкаАксак, В. Націск на Скарынаўскі цэнтр. Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/a/24835324.html - Дата доступу: 25.01. 2001.Ліквідацыя Цэнтра імя Ф. Скарыны ў Менску. http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=9446 Дата доступу: 07.04.2004.. У знак пратэсту ў чэрвені 2004 г. Любоў Уладыкоўская падала ў адстаўку.

З 2004 г. працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова». Перыядычна праходзіла навуковыя стажыроўкі і ўдзельнічала ў міжнародных праектах у Польшчы, Германіі, Літве, Украіне, Францыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

З 2008 г. пасля наведвання ЗША па праграме абмену амерыканскага ўрада пачала рапрацоўваць праблему захавання культурнай самабытнасціУладыкоўская, Л. Як захаваць культурную самабытнасць? / Л. Уладыкоўская. — Мінск, 2010. — 116 с. і развіцця міжкультурнага дыялогу, прыцягнуўшы да гэтага пытання ўвагу інтэлектуальнай і творчай эліты Беларусі, дыпламатаў, бізнес-колаў, святароўУладыкоўская, Л. Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма / Л.Уладыкоўская. — Мінск: Установа «Міжкультурны дыялог», 2014. — 92 с.. У 2010 г. заснавала Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, у 2012 г — установу «Міжкультурны дыялог». З 2010 г. займаецца даследаваннем і папулярызацыяй амерыканістыкі ў БеларусіУладыкоўская, Л. Адкрыццё маёй Амерыкі, або навошта беларусам ЗША? / Л.Уладыкоўская. — Мінск: Тэсей, 2012. — 80 с. ISBN 978-985-463-492-0.Uladykouskaja, L. (2018). America through the eyes of Belarusians. Saarbrücken, Germany: Lambert Academic Publishing ISBN 6202199865, ISBN 978-6202199865.. Рэалізавала шэраг міжнародных праектаў, сярод якіх „Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (2011—2012)У Беларусі стартаваў міжнародны праект «Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця» . Рэжым доступу: http://zbsb.org/node/3260  — Дата доступу: 07.11.2018..

Разам з В. Шалатоніным уключыла ў беларускі навукова-культурны кантэкст спадчыну Георгія Лахоўскага. У цяперашні час працягвае даследаваць духоўныя ідэалы беларускага грамадства і паслядоўна выступае за яго нацыянальнае адраджэнне і маральнае аздараўленнеБеларускі народ не мае адваката. 8 фактаў трансфармацыі нацыянальнай культуры. Рэжым доступу: https://www.svaboda.org/a/28945943.html. - Дата доступу: 29 снежня 2017..

Працы Любоў Уладыкоўская — аўтар міжнародных праектаў і грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне беларускай суб’ектнасці і развіццё міжкультурнага дыялогу, а таксама некалькіх універсітэцкіх курсаў і каля 300 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 7 аўтарскіх манаграфій.

Спасылкі

Любоў Уладыкоўская ў Facebook Любоў Уладыкоўская ў linkedin Старонка установы «Міжкультурны дыялог» Старонка Любові Уладыкоўскай на сайце Center for intercultural Dialogue (USA)

Катэгорыя:Культуролагі Беларусі