Уда́рненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Ударнае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Замошскі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Замошша. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета пеарнесены ў вёску Ударная, сельсавет перайменаваны ва УдарненскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).. 17 снежня 2004 года вёска Ударная перайменавана ў УдарнаеПералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1546 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1202 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна