Крыштаф Гаршвіла ( ; 25 ліпеня 1671, Лідскі павет — 21 красавіка 1721, Вільняhttps://lt.wikipedia.org/wiki/Kristupas_Gar%C5%A1vila) — святар, вучоны, пісьменнік, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса у 1687 г. У 1697—1701 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1700 г. высвечаны на ксяндза. У перыяд з 1701 па 1717 гг. выкладаў рыторыку, старажытнаяўрэйскую мову, філасофію, тэалогію і кананічнае права ў калегіумах у Пінску, Дынабургу, Гродне, Варшаве і Віленскай акадэміі. З 1717 па 1720 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіумаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У час свайго рэктарства пабудаваў у Захарнічах, маёнтку калегіума, новы касцёлGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1770—1721 гг. — рэктар Віленскай акадэміі.
Драматычныя творы К. Гаршвілы былі пастаўлены на сцэне школьнага тэатра ў Вільні (Exilium sapientis, 1696), Cineres ad instam vindictam animatis (1702), Znak zwycięski (меркаванае аўтарства; 1702). У рукапісе захаваліся лекцыі па філасофіі.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума