Ежы Вінцэнт Сулістроўскі (; 5 красавіка 1698, Ашмянскі павет — 7 сакавіка 1761, Жодзішкі) — святар, педагог.

Паходзіў са шляхецкага роду Сулістроўскіх. Нарадзіўся ў сям’і ашмянскага войскага Міхала Сулістроўскага і яго жонкі Ганны СтахоўскайŻychliński Т. Złota księga szlachty polskiej. Rocznik 5. Poznań, 1883..

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1718 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Віленскай акадэміі (1729—1730). Прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1731—1733). Прафесар этыкі і прэфект школ (1735—1738), рэгент бурсы і Семінарыі Шышкоўскага (1738—1742) у Вільні. Віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1744—1752)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Рэктар навіцыяту ў Вільні (1752—1757)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996. і Полацкага езуіцкага калегіума (1756—1760). Фундатар езуіцкай місіі ў Занарачы.

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Ежы Вінцэнт Катэгорыя:Выкладчыкі Жодзішкаўскага езуіцкага калегіума