Свя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяціца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Свяціцкі, цэнтр перанесены ў вёску СвяціцаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 красавіка 1957 года далучаны да Ляхавіцкага раёна і скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад Крывошынскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..

23 снежня 1997 года ўтвораны зноў у складзе Ляхавіцкага раёна з часткі Крывошынскага сельсавета. Цэнтр — вёска Свяціца. Уключаў 2 населеных пункта — вёскі Навасёлкі і Свяціца. Скасаваны 20 снежня 2013 года, тэрыторыя далучана да Крывошынскага сельсавета.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 822 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 97,3 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1997 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе