Чапялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чапялі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года ў склад сельсавета з Кіраўскага сельсавета Слуцкага раёна перададзена вёска ШабунькіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 11 кастрычніка 1961 года ў склад Краснадворацкага сельсавета перададзены вёскі Астроўкі, Балотчыцы і КасынічыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Чыжэвіцкага (вёскі Бранчыцы, Глядкі, Куляшы, Шабунькі) і Краснадворскага сельсаветаў (вёскі Прусікі, Прусы, Чапялі)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 685 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 97,2 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе