Аляксандр Пятровіч Сухараў (1919—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Аляксандр Сухараў нарадзіўся 30 верасня 1919 года ў Арэнбурзе. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў сталяром. У 1939 годзе Сухараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Аляксандр Сухараў быў сапёрам 12-га асобнага сапёрнага батальёна 106-й стралковай дывізіі 27-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днняпро. 15 кастрычніка 1943 года Сухараў здзейсніў тры рэйсы праз Дняпро ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР, пераправіўшы ў агульнай складанасці 45 байцоў і камандзіраў на плацдарм на яго заходнім беразе. Падчас чарговага рэйса ён быў паранены. Праз суткі ён вярнуўся ў строй і працягнуў ажыццяўляць пераправу. У наступных баях ён атрымаў цяжкія раненні, ад якіх памёр 15 лістапада 1943 года. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, пазней быў перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Уборак таго ж раёна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырвонаармеец Аляксандр Сухараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалёмУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
У гонар Сухарава названы вуліцы ў Арэнбурзе і Уборцы.
Літаратура
Россовский В. П. Золотые Звёзды Оренбуржья, 1989.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро