Парахо́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года — вёска) Парахонск (у 1954—1959 гадах і з сакавіка 1974 года па 21 сакавіка 1988 года — вёска Сошна, з 31 сакавіка 1959 года па сакавік 1974 года — пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск).

Сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сошнаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 31 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Дубнавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі ПарахонскРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Гарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Астравічы, з Калавуравіцкага сельсавета — вёска МаладзельчыцыРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов . 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Беразцы, а з часткі Парахонскага сельсавета створаны Сошненскі сельсаветРешение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. № 120 Об изменении в административном делении Пинского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2607 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2409 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе