Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» — вышэйшая навучальная ўстанова органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Інстытут з’яўляецца правапераемнікам факультэта пагранічных войскаў пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Інстытут пагранічнай службы быў утвораны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2010 г. № 237. 22 чэрвеня 2011 года Інстытуту быў уручаны Баявы сцяг. З верасня 2012 года ў Інстытуце была арганізавана падрыхтоўка вайскоўцаў замежных дзяржаўГісторыя інстытута.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. калектыў Інстытута ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення, рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта „Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў“»УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Структура Факультэты: Падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Кафедры: Дысцыплін забеспячэння аператыўна службовай дзейнасці Ідэалагічнай працы Замежных моў Агульнаваенных і спецыяльных дысцыплін Аператыўна-вышуковай дзейнасці Памежнага кантролю Памежнай службы Прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі і спорту Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кіравання органамі памежнай службы Прававога забеспячэння Навучальныя цэнтры: Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў памежнага кантролю ў г. Брэст Навучальны цэнтр у г. Смаргонь
Музыка Пад патранажам Інстытута дзейнічае аднайменны ансабль і хор.
Начальнікі
(1993—1997) — Уладзімір Пятровіч Ліпаўка (1997—2010) — Віктар Барысавіч Петрыкевіч (2010—2014) — Уладзімір Рыгоравіч Майсеенка (2015—2017) — Васіль Сцяпанавіч Гедзько (з 2018) — Сяргей Васілевіч Жылінскі
Катэгорыя:2010 год у Мінску Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Вуліца Славінскага (Мінск)