Парэ́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Парэчча.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. У 1962 годзе скасавана вёска Чырвоная Дуброва. У 1966 годзе скасаваны пасёлак Багданаў (уключаны ў склад вёскі Растаў). Скасавана вёска Вовін. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў. 25 мая 1989 года ў склад сельсавета з Ляскавіцкага сельсавета перададзена вёска ХаромцыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляскавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Альбінск, Забалацце і Ляскавічы)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 424 Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 861 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 702 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна