Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1957 года ў склад Бабрыкоўскага сельсавета перададзена вёска ДабраслаўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска СташаныРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 849 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе