Басты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бастынь.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзятлавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, цэнтр якога перанесены ў вёску Бастынь, а сам сельсавет перайменаваны ў БастынскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Падбалоцце, хутары Занавінскае і ТожаваРешение Лунинецкого районного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 325 Об упразднении сельских населенных пунктов Лунинецкого района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2988 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2268 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе